Помогите составить сочинение...

Тема в разделе "Беларуская мова", создана пользователем profcom, 21 фев 2010.

  1. profcom

    profcom New Member

    Помогите составить сочинение на беларуском языке про маму
     
  2. spammer

    spammer New Member

    Мая мама     Самае цудоўнае слова на зямлi — мама. Гэта першае слова, якое вымаўляе чалавек, i гучыць яно на кожнай мове аднолькава прыгожа i пяшчотна. 
         У маёй мамы вялiкiя, добрыя, блакiтна-шэрыя вочы, у якiх паблiскваюць маленькiя сонечныя агеньчыкi-iскрынкi; тонкiя, чорныя бровы; пяшчотны, ласкавы пагляд; тонкi, гнуткi стан; зграбная постаць. 
         У мамы самыя добрыя i ласкавыя рукi. Яны ўсё ўмеюць. 
         Калi дома свята, мама апранае сваю аксамiтную чорную сукенку з маленькiмi блакiтна-белымi пацеркамi. Апранаецца яна звычайна сцiпла, проста, але з густам. 
         Я вельмi люблю сваю маму. I колькi б мне не было гадоў, я заўсёды буду яе любiць, i нiколi не забуду яе ласку, дабрыню i чуласць.
     

Поделиться этой страницей

Наша группа