Дол быў усланы рудым лісцем, сухой рыжай папараццю, доўгаю, пераблытанаю, як іржавы дрот, травою, друзам збуцвелых галінак. На такой жа цёмна-сіняй, як і неба, вадзе струменіла серабрыстая дарожка халоднага святла. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў. Яна роўная, як алея ў парку. Гэта мясціна крамяных чырвонагаловых падасінавікаў і белых, як сыр, высокіх чашчавікоў На ноч уедліва браўся яршысты марозік, сушыў, сцягваў тонкім празрыстым лядком лужы, ранкам церушыў дробны, як манка, сняжок